PA Media

PA Media

Яго дачка Хана Інграм-Мур напісала ў твітары, што ў яе бацькі ўзніклі праблемы з дыханнем, і яго паклалі ў бальніцу. Паводле яе слоў, у сэра Тома некалькі тыдняў таму была дыягнаставана пнеўманія, а на мінулым тыдні яго тэст на Covid-19 паказаў станоўчы вынік.

Прадстаўнік сям'і Тома Мура паведаміў, што ён пакуль не быў прышчэплены вакцынай ад каранавіруса, бо прымае прэпараты для лячэння пнеўманіі.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Борыс Джонсан пажадаў яму хутчэйшага выздараўлення: «Вы натхнілі ўсю краіну, і я ведаю, што ўсе мы зычым вам цалкам выздаравець».

Мур нядаўна прайшоў курс лячэння ад раку і вясной 2020 года аднаўляў дзейнасць пасля таго, як зламаў сцягно. Ён хацеў сабраць тысячу фунтаў у знак падзякі брытанскім медыкам і ў выніку сабраў нашмат больш, стаўшы знакамітасцю ва ўсім свеце. З дапамогай хадункоў ветэран хадзіў па садзе, перыядычна выкладваючы відэа ў YouTube. Да свайго стагоддзя ён разлічваў прайсці 100 колаў. Але кампанія Мура стала звышпапулярнай.

17 красавіка ў прамым эфіры Бі-бі-сі ён скончыў соты абыход саду, сабраўшы 17 млн ​​фунтаў (23,3 млн даляраў). Грошы працягвалі паступаць і пасля гэтага.

У стогадовы дзень нараджэння Тому Муру было прысвоена ганаровае званне палкоўніка, а ў ліпені яму было дадзена каралевай Лізаветай II званне рыцара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0