«Мы абавязкова паглядзім, што гэта былі за заявы. Калі гэта сапраўды так, то, вядома, будзе добрая магчымасць і гэта таксама абмеркаваць на сустрэчы 22 лютага, калі гэта адпавядае рэчаіснасці», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне журналістаў, ці сочаць у Маскве за працэсам над экс-прэтэндэнтам у прэзідэнты Беларусі Віктарам Бабарыкам, дзе заяўлялі пра расійскіх «лялькаводаў» беларускіх пратэстаў.

Пяскоў дадаў, што само судовае разбіральніцтва Крэмль ніяк не можа каментаваць.

«Гэта ўнутраная беларуская справа, гэта якраз той выпадак, калі мы ніякім чынам не хочам умешвацца ў судовыя ўнутрыбеларускія справы», — падкрэсліў ён.

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбудзецца 22 лютага.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?