Australian Open, facebook.com

33-гадовы серб стаў другім пасля Рафаэля Надаля тэнісістам, які перамагаў на адным «Шлеме» дзевяць разоў (іспанец — 13-разовы чэмпіён «Ралан Гарос»). Ён выйграў чарговы Australian Open праз 13 гадоў пасля першага, ні разу не прайграўшы на турніры пасля паўфіналу.

Па агульнай колькасці «шлемаў» Джокавіч скараціў да двух адставанне ад рэкардсменаў Роджэра Федэрэра і Рафаэля Надаля.