На памежным пераходзе «Кузніца» («Брузгі» з беларускага боку) польскія памежнікі затрымалі кантрабандны груз — 1,8 мільёна пачкаў беларускіх цыгарэт. Гэта самая буйная прадухіленая спроба кантрабанды цыгарэт праз польскія памежныя пераходы, паведамляе Tut.by.

Цыгарэты выявілі пры аглядзе дзвюх фур з польскімі нумарамі — замест заяўленых у дакументах дошак у іх знаходзілася велізарная колькасць цыгарэт без польскіх акцызных марак. Кошт кантрабанды склаў амаль 746 тысяч даляраў.

Кіроўцы грузавікоў і іх зменшчык затрыманыя паводле рашэння суда на тры месяцы.

Гэта грамадзяне Польшчы 19, 21 і 55 гадоў. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.