Падчас завяршэння «Усебеларускага народнага сходу», што прайшоў 11-12 лютага ў Мінску, ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў вырашыў паціснуць руку Лукашэнку, спадзеючыся атрымаць «зарад энергіі і рашучасці».

Сёння тэлеграм-канал «На варце Радзімы» апублікаваў відэа, дзе Крываносаў перадае «зарад энергіі і рашучасці» вайскоўцам. 

Паведамляецца, што пазней эстафета паціскання рукі будзе перададзеная і прынятая ўпраўленнем унутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.