Скрыншот відэа

52-гадовы мужчына на «Нісане» ехаў па Астрашыцкай у напрамку вуліцы Гарадзецкай і ўрэзаўся ў металічную агароджу.

Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў.

На відэа бачна, як яго выводзяць з машыны, і мужчына адразу валіцца на зямлю.

Высветлілася, што канцэнтрацыя пароў спірту ў выдыханым паветры складае 3,49 праміле, паведамляе ДАІ.