«Пітсбург Пінгвінз» выйгралі сёння раніцай паводле мінскага часу сёмы заключны матч фінальнай серыі ў «Дэйтройт Рэд Уінгз» з лікам 2:1. Матч праходзіў у Дэтройце.

Асістэнцкім пасам вызначыўся «пінгвін» Яўгені Малкін, які і прызнаны самым каштоўным гульцом плей-оф. Ён набраў 36 балаў. І гэта пры тым, што Малкін стаў найлепшым бамбардзірам рэгулярнага першынства.

Цікава, што «Пітсбург» прайграў першыя два матчы (1:3, 1:3) – стаць уладальнікам Кубку Стэнлі ў сёмым матчы пасля двух першых параз у фінале ўдавалася толькі «Манрэалю» ў 1971 г.

Потым «пінгвіны» выйгралі два матчы (4:2, 4:2)¸ пацярпелі сакрушальную паразу ў пятым (0:5), выйгралі шосты (2:1).

Летась гэтыя дзве каманды гулялі ў фінале, і тады перамаглі чырвоныя крылы, цяпер рэванш узяў «Пітсбург», не дазволіўшы «Дэтройту» ўзяць тытул у 12 раз.

«Пітсбург Пінгвінз» браў Кубак Стэнлі ў 1991 і 1992 гадах з Марыё Лем'ё.

Падрабязная справаздача пра матч у Спорт-Экспрессе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0