З 1 ліпеня тарыфы на паслугі пральняў, хімчыстак і цырульняў перасталі рэгулявацца дзяржавай. Гэтыя віды паслуг цяпер не лічацца «сацыяльна значнымі», і прыватнікі могуць выстаўляць цэны, кіруючыся выключна эканамічнай мэтазгоднасцю.

«НН» даведалася ў некалькі мінскіх цырульнях, ці змяніліся ў іх цэны.

– Не, мы працуем па-ранейшаму.
У нас застаюцца нізкія кошты, бо мы арыентуемся на наведвальнікаў, якія хочуць акуратную, якасна зробленую стрыжку за невялікія грошы. Для мужчын, як і раней – 5500 рублёў, для жанчын – 7000, паведамляюць у цырульні спальнага раёну Мінска.

У элітных салонах-цырульнях у цэнтры сталіцы таксама пераконваюць, што іх цэны дакладна адпавядаюць якасці паслуг:

– У нас ніколі не было танных паслуг, бо мы не працуем «цапу-лапу». Да нас прыходзяць салідныя людзі, і яны разумеюць, што якасная праца не можа быць таннай. Нашыя кошты пачынаюцца ад 25-30 тысяч рублёў.

Адмененае абмежаванне не пахіснула рынак, але стварыла ўмовы для свабоднага фарміравання цэн у будучыні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?