Польскія спецслужбы працавалі на вызваленне паняволеных народаў былога СССР. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў рассакрэчаных архівах Службы вонкавай разведкі Расіі (СВР).

Па словах складальніка збору дакументаў «Сакрэты польскай палітыкі. 1935‑1945» генерала Лява Соцкава, якога цытуе РІА «Навіны», у архівах знайшліся дакументы польскага Генштаба, у якіх гаворыцца пра стварэнне на Украіне, у Сярэдняй Азіі і на Каўказе спецпадраздзяленняў па працы з нацыянальнымі меншасцямі. Праца была накіравана на падтрымку незалежніцкіх рухаў. Соцкаў дадаў, што гэтыя дзеянні каардынавала арганізацыя «Праметэй», штаб‑кватэра якой размяшчалася ў Парыжы.

Выйсце збору дакументаў прымеркаванае да 70‑годдзю пачатку Другой сусветнай вайны. Леў Соцкаў сцвярджае, што цяперашняе кіраўніцтва Польшчы можа не валодаць апублікаванымі звесткамі, паколькі ў гады вайны ўсе польскія архівы былі вывезены нямецкімі нацыстамі. Расія ж валодае гэтымі дакументамі, паколькі ў той перыяд у савецкай выведкі была добра развіта агентурная служба ў Варшаве. У спіс рассакрэчаных дакументаў увайшлі тэлеграмы дыпмісій, данясенні ваенных аташэ, службовыя запіскі і запісы гутарак, а таксама паперы, звязаныя з польска‑брытанскімі адносінамі і справаздача аб перамовах Германа Герынга з кіраўніцтвам Польшчы.

Без знаёмства з кнігай цяжка сказаць, наколькі можна давяраць звесткам савецкай агентуры тых часоў. Акурат у 1930‑я СССР накрыла хваля шпіёнаманіі, мільёны людзей былі арыштаваныя за сувязь з замежнымі разведкамі, у тым ліку латвійскай ці японскай.
З іх выбівалі фальшывыя паказанні. Відавочна, што падобны палітычны заказ выконвала і расійская выведка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?