23.10.2009 / 14:49

Апошнія ночы кастрычніка будуць марознымі 1

У бліжэйшыя выхадныя дні Беларусь па‑ранейшаму застанецца ва ўладзе вільготных паветраных мас.

У бліжэйшыя выхадныя дні Беларусь па‑ранейшаму застанецца ва ўладзе вільготных паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У суботу, 24 кастрычніка, месцамі, у асноўным па паўднёвай палове рэспублікі, пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымы туман. Чакаецца слабы да ўмеранага паўночна‑ўсходні вецер ад 3 да 8 метраў у секунду. Тэмпература паветра ў ноч на суботу складзе 2‑8 градусаў цяпла, днём прагназуецца плюс 6‑12 градусаў.

У нядзелю, 25 кастрычніка, атмасферны фронт, які змяшчаецца з Польшчы, выкліча дажджы ў многіх раёнах рэспублікі. Дзе‑нідзе чакаецца туман. У ноч на нядзелю мяркуецца 2‑9 градусаў цяпла, а пры праясненнях у Магілёўскай і Віцебскай абласцях будзе да нуля — мінус 2 градусаў.
Нядзельным днём тэмпература паветра будзе вагацца ад 4 да 11 градусаў цяпла.

Не зменіцца характар надвор’я і ў пачатку наступнага тыдня. Час ад часу будуць праходзіць дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман, у начныя гадзіны ў асноўным будзе ад 3 да 8 градусаў цяпла. Днём у панядзелак прагназуецца 6‑13 градусаў цяпла, у аўторак — плюс 4/11 градусаў. У Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 13 градусаў. Дажджліва будзе і ў сераду, 28 кастрычніка. Дзённая тэмпература паветра пры гэтым не перавысіць 3‑9 градусаў цяпла.

Паводле папярэдніх разлікаў, у апошнія дні кастрычніка ў Беларусі пахаладае. Месцамі магчымы снег. А тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад 1 градуса марозу да 6 градусаў цяпла.
У найбольш халодныя ночы паветра можа ахалодзіцца да мінус 3‑5 градусаў.

0
Кнехт / Адказаць
23.10.2009 / 22:06
"ЛЁД И ПЛАМЕНЬ" (толькі праміж намі) Дзякуй табе, лукашэнка-баць, што я ў тыя ночы буду спаць! Я заўжды табою ганаруся, калі ўранні цёпленькім прачнуся. Ды апошнім часам стаў баяцца: сняцца мне лядовыя палацы! Так бы й заставаўся страхаватым, але ж ты прыдумаў "мірны атам". Зараз сплю ў сваім пакоі у спакоі - не замерзну з татайКолі я ніколі. :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру