Фота ФК "Сібір".

Фота ФК "Сібір".

У суботу галоўны трэнер клуба «Сібір» (Новасібірск), беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка заключыў новы кантракт на два гады,
паведамляе Спорт-Экспресс са спасылкай на афіцыйны сайт клуба.

Нагадаем, экс-трэнер БАТЭ і мінскага «Дынама» пры канцы мінулага году ўзначаліў «Сібір» і за адзін сезон вывеў клуб у эліту расійскага чэмпіянату (год таму каманда фінішавала ў першым дывізіёне 14-й).

Каманда сёлета фінішавала другой у чэмпіянаце першага дывізіёна і на наступны год будзе выступаць у прэм’ер-лізе.

За клуб выступаюць беларусы Дзмітры Молаш і Генадзь Блізнюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0