Пра гэта паведаміла агенцтва «Ройтар» са спасылкай на крыніцы ў брытанскіх службах бясьпекі. Сёньня, 10 жніўня, былі арыштаваныя больш за 20 чалавек. У паліцыі кажуць, што сярод іх знаходзяцца ўсе кіраўнікі групы, якая плянавала тэракты. Бомбы яны зьбіраліся сабраць проста на борце самалёту з бяскрыўдных на выгляд вадкіх кампанэнтаў.

У многіх аэрапортах сьвету прымаюцца ўзмоцненыя захады бясьпекі, у Вялікабрытаніі пасажыраў не прапускаюць у самалёт зь любымі сумкамі. Іх трэба здаваць у багаж. Пажадана браць толькі пашпарт, білет, партманэт.

Забаронена праносіць з сабой зубную пасту, крэмы і ежу, а таксама ноўтбукі і мабільнікі. Многія рэйсы адкладзены альбо перанесены. У Вялікабрытаніі «тэрактавае папярэджаньне» закранула каля 400 тыс. чалавек.

Між іншым, лёнданскі аэрапорт «Хітроў» зьяўляецца трэцім у сьвеце аэрапортам па колькасьці перавезеных пасажыраў і грузаў (пасьля Атлянты і Чыкага). Штогод празь яго тэрміналы праходзяць 68 млн пасажыраў, а штодня тут прызямляецца каля 1250 самалётаў.

Паводле замежнае прэсы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0