Справа па ч. 1 арт. 205 КК (крадзеж) распачата Салігорскім РАУС у дачыненні да двух мясцовых падлеткаў.

Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Шункевіч, 15‑гадовыя хлопцы былі затрыманы ноччу нарадам Салігорскага аддзела дэпартамента аховы,

калі гулялі ў футбол плафонамі ад ліхтароў вулічнага асвятлення.

Падлеткі сказалі, што плафоны валяліся на зямлі, што яны ідуць у інтэрнат сваёй навучальнай установы.

Пры даглядзе ў кішэнях хлопцаў было знойдзена 46 фірменных лагатыпаў ад іншамарак.

Падчас разбору высветлілася, што вандалы знялі іх з машын, прыпаркаваных на вуліцах Будаўнікоў і Чыгуначнай.

Пакуль у міліцыю звярнуліся толькі чатыры чалавекі, чые машыны пазбавіліся адрозных знакаў. Уладальнікі астатніх лагатыпаў устанаўліваюцца.

Аб суме прычыненага ўрону можна меркаваць па тым, што толькі адну «зорку» з «Мерсэдэс С220» гаспадар ацаніў у 100 тысяч рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?