Прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі стаў ахвярай хуліганскага нападу ў нядзелю ў Мілане падчас мітынгу сваіх прыхільнікаў.

 daylife.com

daylife.com

42-хгадовы Масіма Тартальё разбіў прэм’еру Італіі ніжнюю частку твара ў кроў, як мяркуецца, сувенірнай фігурай міланскага сабора.

Хуліган арыштаваны, а Берлусконі адпраўлены ў бальніцу, паведамляе Еўраньюс.

***

Апошнім часам Італія скаланаецца ад антыберлусконскіх пратэстаў. Дэманстранты выказваюць сваё «не» прэм’ер-міністру Італіі, якога вінавацяць у сувязях з мафіяй і ў карупцыі.

Нядаўна Берлусконі Вярхоўны суд пазбавіў прэм’ерскай недатыкальнасці.

Нагадаем, што 30 лістапада Берлусконі наведваў Мінск, дзе сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0