Дарагія суайчыннікі! Шаноўныя сябры!

Калядныя і навагоднія святы мы ўсе традыцыйна адзначаем збіраючыся ў цёплым сямейным коле. Гэта таксама час для асэнсавання нядаўняга мінулага і час надзеі, чакання і жаданняў лепшае будучыні для сябе, сваіх родных і сяброў, нашай краіны.

2009 год быў няпростым. Ён прынёс вялікія складанасці, пра якія мы ўсе ведаем. Але не пазбавіў беларусаў надзеі, надзеі на годны, цывілізаваны і еўрапейскі шлях развіцця і далейшага росквіту. Далучэнне нашай краіны да праграмы еўрапейскага супрацоўніцтва «Ўсходняе партнёрства» дае нам гістарычны шанец адбудаваць Беларусь і вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю.

Беларусь напярэдадні зменаў. Рэжым не вечны, таму нам сёння трэба думаць і дзейнічаць дзеля ўмацавання падмурку нашай незалежнасці, пашырэння дэмакратычных еўрапейскіх каштоўнасцяў у грамадстве, адстойвання правоў і годнасці кожнага чалавека. Нам трэба рабіць усё, каб гэтыя змены прынеслі большы дабрабыт у беларускія сем’і, адкрылі шырэйшую, еўрапейскую перспектыву для ўсіх нас і нашых дзяцей, каб кожны беларус адчуваў сябе абароненым і патрэбным у гэтыя пераломныя часы, каб ён цаніў і дбаў пра існаванне сваёй беларускай нацыі і дзяржавы.
Шлях да свабоды няпросты, але толькі ён дае нам шанец на годнае і заможнае жыццё.

Дарагія суайчыннікі! У сьвяты Божага Нараджэньня і Новага году хачу выказаць мае самыя цёплыя віншавальныя словы.

Хай Новы 2010 год прынясе вам і вашым родным моцнае здароўе, аптымізм і дабрабыт, радасць і шчырасць, вялікі плён і задавальненне ад стваральнай працы на сваю і грамадскую карысць, а таксама, нарэшце, упарадкаванне нашага агульнага дому — Беларусі.

Шаноўныя беларусы! Шчыра зычу, каб спраўдзіліся вашы калядныя чаканні, а вера ў лепшае, надзейныя сябры ды нязломны дух дапамагалі у Вашых здзяйсненнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?