Заўтра ў Горадні мае адбыцца пасяджэньне Галоўнай Рады непрызнанай уладамі часткі Саюзу палякаў Беларусі, якая падтрымлівае Анжаліку Борыс.

Сілавыя структуры ў пятніцу ўжо пачалі «апрацоўку» будучых удзельнікаў.

Паводле словаў актывіста гэтай часткі СПБ Андрэя Пачобута, беларускіх палякаў выклікаюць «на размову» ў міліцыю і КДБ, раяць нікуды ня езьдзіць. Усяго зафіксавана чатыры выпадкі «запросінаў».

У Браславе быў затрыманы Віктар Мацулевіч. У Наваградку, па зьвестках на 17.30, дзьве міліцэйскія машыны дзяжурылі пад домам мясцовага лідэра суполкі СПБ Войцеха Барадына, каб уручыць яму павестку.

Колькасьць сябраў Галоўнай Рады, якая рэглямэнтуе дзейнасьць СПБ пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс паміж зьездамі, – 33. Каб сход адбыўся, неабходна, каб прысутнічала больш за палову чальцоў – 17 чалавек)

Андрэй Пачобут мяркуе, што ўлады сваімі дзеяньнямі жадаюць сарваць кворум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0