03.03.2010 / 17:55

Прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі падаў у адстаўку

Прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі (ОКР) Леанід Цягачоў падаў у адстаўку, паведаміў у сераду прэс‑сакратар Цягачова Генадзь Швец.

«Я не ведаю ўсіх нюансаў яго матываў, але ў любым выпадку гэта, верагодна, мае сувязь з выступленнямі расійскіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Ванкуверы», — дадаў прэс‑сакратар.

Адзначым, што пасля няўдалага выступлення зборнай Расіі на нядаўняй Алімпіядзе ў Ванкуверы патрабаванні спартоаваму кіраўніцтву падаць у адстаўку гучалі, як ад простых заўзятараў, так і ад прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева — у панядзелак ён заклікаў спартыўных чыноўнікаў напісаць заявы аб сыходзе, паведамляе Спорт-Экспресс.

***

На ХХІ Зімовых Алімпійскіх гульнях у агульным заліку (паводле залатых узнагарод) Расія заняла 11‑е месца, заваяваўшы 15 медалёў (тры залатыя, пяць срэбраных, 7 бронзавых).

Паводле агульнай колькасці ўзнагарод краіна заняла шосты радок, прапусціўшы наперад ЗША (37 медалёў — 9, 15, 13), Нямеччыну — (30 — 10, 13, 7), Канаду — (26 — 14, 7, 5), Нарвегію (23 — 9, 8, 6), Аўстрыю — (16 — 4, 6, 6).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру