06.03.2010 / 01:08

Life:) — чарговы непрыемны сюрпрыз абанентам 7

Істотна падаражалі званкі з роўмінгу.

Аператар мабільнай сувязі Life:) падрыхтаваў чарговы непрыемны сюрпрыз сваім абанентам. Пасля значнага пагаршэння ўмоў налічэння бонусных грошай, пра якія было абвешчана некалькі дзён таму, аператар узяўся за цэны на сувязь у роўмінгу.

З 3 красавіка значна падаражаюць званкі ў Расіі, Украіне, Польшчы, Турцыі, Егіпце, Балгарыі і трох краін Прыбалтыкі.

Праўда, у першых чатырох краінах захоўваюцца льготныя прапанова пры працы ў мясцовых сетках Life:), расійскім «Мегафоне» ці польскім «Оранжы». Адтуль можна званіць у Беларусь за 999 рублёў за хвіліну. Праца ў іншых сетках падаражала ў 2–4 разы.

Тыя, хто адпраўляюцца ў іншыя краіны, незваротна згубяць выгадныя ўмовы званкоў на Радзіму. Напрыклад,

званок з Літвы ў Беларусь раней каштаваў 2950 рублёў, а прыняты выклік — 1450 рублёў. Цяпер будзе 7990 і 2490 рублёў адпаведна.

ЯМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
malec / Адказаць
06.03.2010 / 12:50
2 Спадару аўтару У вас нейкая хвароба "лайфафобія", я карыстаюся лайфам ужо больш года, заўваажны значныя зьмены. А вы начытаўшыся форумаў адразу бяжыце страчыць які ў нас дрэнны лайф. Ужо сьмешна чытаць вас)))
0
антон / Адказаць
06.03.2010 / 15:13
в самом деле, лайф в сравнении с мтс-ом и велком-ом это ещё нормальная контора. те просто охренели уже. вот про кого надо писать. так не пишите ж.
0
Аўтар 2 malec / Адказаць
06.03.2010 / 19:40
Не паверыце, але я сам карыстаюся паслугамі Лайфа больш за год. Вядома ж, ёсць і станоўчыя змены, але большасць "навінак" у тарыфікацыі і паслугах - нявыгадныя для абанента. Асноўнае пытанне, вы сталі плаціць за паслугі Лайфа за месяц больш ці менш?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру