Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Дзярждэпартамента ЗША.

Кошт турыстычных, студэнцкіх, бізнес‑віз, а таксама віз для ўдзельнікаў праграм абмену будзе павялічаны са 131 да 140 даляраў.

Спашукальнікам віз для часовай працы ці праходжання стажыроўкі, спартсменам, артыстам, асобам з выдатнымі здольнасцямі, запрошаным у ЗША, а таксама тым, хто едзе ў ЗША ў межах культурнага абмену ці займаецца рэлігійнай дзейнасцю, давядзецца заплаціць за візу 150 даляраў.

Да 350 даляраў павышаецца кошт візы жаніха або нявесты. Для тых, хто едзе ў ЗША з мэтай інвестыцыйнай дзейнасці, віза абыдзецца ў 390 даляраў.

Як адзначаецца ў паведамленні, новыя цэны павінны цалкам кампенсаваць выдаткі на выраб віз, якія стануць больш складанымі ў вытворчасці, што таксама запатрабуе павелічэння тэрмінаў для афармлення візы, паведамляе БелаПАН.

***

Нагадаем, што з прычыны канфлікту паміж Вашынгтонам і Мінскам значна абмежавана колькасць катэгорый грамадзян, якім выдаецца віза ў Мінску.

Звычайным грамадзянам — ні удзельнікам праграм Ураду, ні сваякам дыпламатаў, ні заяўнікам тэрміновых віз — па візу трэба звяртацца ў Маскву, Пецярбург, Кіеў, Варшаву ці Вільню. Прыкладам, чарга на сумоўе ў Маскве складае больш за 40 каляндарных дзён. У Пецярбургу - 14 дзён, Кіеве - 25, Варшаве - 1 дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0