29.07.2010 / 11:48

Рада інтэлігенцыі распісваецца ў няздольнасці выбраць адзінага кандыдата 6

Рашэнне пра гэта Рада прыме ў аўторак 3 жніўня. Як паведаміў старшыня ініцыятывы Ўладзімір Колас, прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду не гатовыя ахвяраваць сваімі амбіцыямі дзеля працы на вынік.

«Былі прапанаваныя 9 працэдур, было прапанавана акрэсліцца з працэдурай і выконваць яе. Вось на гэтым этапе сітуацыя застопарылася. Гэта адбылося, па нашых адчуваннях, менавіта таму, што некаторыя прэтэндэнты не маюць шчырага жадання вызначыцца з адзіным кандыдатам, а бачыць у якасці адзінага толькі сябе».

Па словах Коласа, Рада інтэлігенцыі пакідае прэтэндэнтам магчымасьць выбраць адзінага. Толькі рабіць гэта да афіцыйнага абвяшчэння выбарчай кампаніі.

0
Мікола 3 ЭЗ / Адказаць
29.07.2010 / 12:58
Сама ідэя варта сьмеху, у Беларусі ёсьць лігітымны Экзыльны Урад Рада БНР, а вы ўсё пнецеся замест аднаго мутанта саўка знайсьці адзінага саўка які будзе лізаці рукі маскоўскім чэкістам. Нават "інтэлігенты" падурэлі канчаткова - лепш сядзіце пакуль усё згніе да канца і Рада БНР вернецца вас ратаваці ад банды Бульбянога бацькі.
0
Алесь* / Адказаць
29.07.2010 / 13:54
Самых амбітных мы ведаем: Лукашэнка, Гайдукевіч, Мілінкевіч і Саньнікаў :) ..з такім раскладам канешне ж Рыгоравіч пераможа.
0
дзівак / Адказаць
29.07.2010 / 19:05
як вы думаеце, дзеля чаго была створана рада інтэлігенцыі?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру