Няма сумневу, што банкі паступова змякчаюць ўмовы, а таксама патрабаванні да даходах і дакументах, уводзячы пры гэтым новыя цікавыя крытэры адбору. Кажуць, што сёння

ацэньваецца не толькі плацежаздольнасць, але нават такія, характарыстыкі, як псіхалагічныя якасці патэнцыйнага кліента.
Такое імкненне пакапацца ў чужой ментальнасці фінансісты тлумачаць неабходнасцю атрымання больш поўнай і маляўнічай карціны для ацэнкі плацежаздольнасці. Нібыта нярэдка пратэрміноўкі ў абслугоўванні крэдыту звязаныя з характарам — бязладнасцю, недысцыплінаванасцю. Прычым, па словах банкаўскіх работнікаў, такія рысы могуць выяўляцца яшчэ на пачатковым этапе падрыхтоўкі дамовы, напрыклад — непрадстаўленне ў час патрэбных дакументаў.
Зрэшты, падобна да таго, што такі збор інфармацыі — толькі падстава прычапіцца, каб крэдыт усё ж такі не даваць.
Сёння да канца працэдуры атрымання буйной жыллёвай пазыкі даходзяць нямногія. Як ацанілі ў адным з беларускіх банкаў, крэдыт на будаўніцтва жылля атрымлівае толькі кожны дзясяты з ліку тых, хто звярнуўся. Зрэшты, калі казаць пра рынак крэдытавання нерухомасці, можна адзначыць, што колькасць прапановаў у беларускіх банках ужо дасягнула дакрызіснага ўзроўню. Усе актыўныя гульцы, якія крэдытавалі насельніцтва ў 2007–2008 гадах, зноў працуюць. Павялічылася і колькасць крэдытаў, прапанаваных пад заклад жылля. Праўда, пры гэтым «лібералы» зніжаюць рызыкі па крэдыце іншымі спосабамі, прымушаючы, напрыклад, яшчэ да атрымання грошай страхаваць жыццё пазычальніка, а пасля завяршэння аперацыі куплі жылля — і прадмет закладу. Паводле дадзеных Нацыянальнага банка, сярэднеўзважаная працэнтная стаўка па рублёвых крэдытах, прадстаўленых фізічным асобам, на сённяшні момант складае 11,7–19,7% супраць 12–20,8% год таму.
У Беларусі высокія працэнтныя стаўкі па жыллёвых крэдытах сёння нявыгадна адцяняюцца аналагічнымі паказчыкамі ў суседніх краінах.
Бо крызіснае павышэнне працэнтаў у большасці краін Старога Свету пайшло назад — цяпер сярэднеўзважаная працэнтная стаўка па іпатэчных крэдытах у краінах ЕС складае 4,5%, то бок у 3 разы менш, чым у нашай краіне. Вядома, у залежнасці ад эканамічнай сітуацыі ў кожнай канкрэтнай дзяржаве еўразоны стаўкі могуць адрознівацца. Так, у Францыі сярэднеўзважаная працэнтная стаўка на куплю кватэры складае ўсяго 3,95%, а ў Германіі — 4,6% гадавых. У Грэцыі кватэру па іпатэцы можна ўзяць пад 3,83% гадавых, аднак для розных тыпаў іпатэчных праграм стаўка можа адрознівацца. Напрыклад, сярэднеўзважаная працэнтная стаўка па іпатэчных крэдытах з рухомай стаўкай у Грэцыі складае 3,27%, а па іпатэчных крэдытах тэрмінам да 5 гадоў — 4,65%. Купіць кватэру ў Афінах па іпатэцы з растэрміноўкай ад 5 да 10 гадоў можна па стаўцы 4,89% гадавых. А калі браць крэдыт на тэрмін, большы за 10 гадоў, стаўка складзе 4,94% гадавых.

Купля кватэры ў крэдыт у Бельгіі абыдзецца крыху танней. Тут па іпатэцы з рухомай стаўкай з кліентаў возьмуць 3,04%, а іпатэчны крэдыт тэрмінам да 5 гадоў з фіксаванай стаўкай абыдзецца пад 4,01% гадавых. Доўгатэрміновая іпатэка ў Бельгіі таксама таннейшая. Крэдыт на кватэру тэрмінам ад 5 да 10 гадоў дадуць пад 4,42% гадавых, а на тэрмін, большы за 10 гадоў, — пад 4,64% у год. А вось іпатэка ў Англіі абыдзецца даражэй. Так, крэдыт на набыццё кватэры ў Лондане з растэрміноўкай на 3 гады будзе каштаваць 4,8% гадавых, на 5 гадоў — 5,72% гадавых, а на 10 гадоў — 6,28% гадавых.

У краінах, што пакуль не ўваходзяць у еўразону, сітуацыя з умовамі атрымання іпатэкі таксама можа падацца казачнай. Напрыклад, у Польшчы сярэднеўзважаная працэнтная стаўка на куплю нерухомасці складае 8% гадавых. Хоць набыць кватэру ў Варшаве па іпатэцы ў еўра можна і пад 6% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?