У суботу, 25 верасня, на «Мінск-Арэне» «Дынама» гуляла з екацярынбургскім «Аўтамабістам» -камандай, якую ў мінулым годзе трэніраваў сённяшні коўч беларускага клуба Марэк Сікора.

Дынамаўцы здолелі акрыяць пасля буйной паразы ад «Нафтахіміка» і выйгралі з лікам 2:1.

Пры канцы першага перыяда Джэф Плат лік адкрыў, затым, у сярэдзіне 2-га перыяда, госці яго зраўнялі (Субоцін), але праз чатыры хвіліны Дзмітрый Корабаў паставіў кропку ў матчы.

Склад Дынама: Мезін; Падградскі — Мойжыш, Спірыдонаў — Штумпел (к) — Глазачаў; Петрашак — Д.Корабаў, Кулакоў — Плат — Міхалёў; Антонаў — Касцючонак, Дзямагін — Варламаў — Мялешка; Чупрыс — А.Стась — Дрозд.

Шайбы:

1:0 — 19:41 — Плат (Мялешка, Петрашак — у большасці).

1:1 — 31:04 — Субоцін (Крсцеў — у большасці).

2:1 — 35:00 Корабаў (Спірыдонаў, Штумпел — у меншасці).

Штраф: 16 — 20:

Найлепшыя гульцы матча: Мезін — Субоцін.

Канферэнцыя Захад:

Дынама — 17 балаў (8 гульняў), АХК Дынама — 16 (7), СКА — 13 (9), Тарпеда — 12 (6), Лакаматыў — 11 (6), Дынама Рыга — 11 (8), Северсталь, Атлант — 9 (6), ЦСКА — 8 (7), Спартак — 7 (7), Віцязь — 3 (7).

Цяпер «Дынама» чакае выязное турнэ з чатырох матчаў.

Першая гульня — 29 верасня ў Ханты-Мансійску з «Югрой». У Мінск хакей вернецца 9 кастрычніка (субота) — матчам з яраслаўскім «Лакаматывам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?