06.11.2010 / 20:11

Віталь Карацень: Гэта ўсё злая гарэлка 17

Супрацоўнік Валожынскага райвыканкама, які атрымаў 10 сутак за выступ на сходзе, ва ўсім вінаваціць сябе.

6 лістапада, у суботу, пасля 10 сутак арышту, быў вызвалены супрацоўнік аддзела культуры Валожынскага райвыканкаму Віталь Карацень.

27 кастрычніка ён выступіў на паседжанні па вылучэнні дэлегатаў на Усебеларускі з’езд, пасля чаго быў пакараны арыштам.

«НН» дазванілася да Віталя пасля вызвалення і вось як ён пракаментаваў сітуацыю:

«Я сам ва ўсім вінаваты. Гэта ўсё дурная гарэлка. Да мяне прыехалі сябры і мы гэта два дні адзначалі».
На пытанне, што ж такога ён сказаў са сцэны раённага Цэнтра культуры, Віталь адказвае: «Нічога не памятаю».

Сямён Печанко

0
wint / Адказаць
06.11.2010 / 21:17
Сэнсацыя не атрымалася. :) Калі 2 дні бухаць, можна сапраўды мозг адпіць. Але як аўтарытэтна тады сказаў пісака: «Гэта прыдумалі, каб было за што арыштаваць». :)
0
Кнехт / Адказаць
06.11.2010 / 22:01
Раз у жыцці чалавек праўду сказаў і тое - ў беспамяцтве. Выснова. Беларус толькі пасля двух дзён п'янкі пачынае адэкватна ўспрымаць палітычную рэчаіснасць у сваёй краіне - гэта ж насколькі глыбока замбіраваны тутэйшы люд!!!
0
Месьціч / Адказаць
07.11.2010 / 00:11
Што у цьвярозага на розуме , то е ў п'янага на языке
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру