Аператар мабільнай сувязі life:) абараніў у судзе права называць сваю 3G-сетку «найбуйнейшай у Беларусі». Пра гэта паведаміла прэс-сакратар ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (life:)) Таісія Пастухова.

Паводле яе слоў, 7 снежня Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі сваім рашэннем у поўным аб’ёме задаволіў патрабаванні ЗАТ «БеСТ»

аб прызнанні несапраўдным прадпісання Міністэрства гандлю спыніць рэкламу кампаніі з фразай «Найбуйнейшая сетка 3G у Беларусі».

Судовы разгляд па гэтай справе доўжыўся больш за месяц. Каментуючы яго вынікі, генеральны дырэктар мабільнага аператара life:) Азджан Эрміш адзначыў, што суд усебакова і поўна разгледзеў справу. «І прыняў абгрунтаванае, справядлівае, заснаванае на нормах дзейнага заканадаўства, адзіна дакладнае рашэнне ў гэтым пытанні. Крытэрыі, якія былі прынятыя да ўвагі: колькасць базавых станцый 3G, гэта колькасць населеных пунктаў і карыстальнікаў, пакрытых сеткай 3G life:).

Наша 3G-сетка сапраўды найбуйнейшая ў краіне. На 1 снежня гэтага года сетка 3G life:) забяспечвае якасны сігнал у 96 населеных пунктах Беларусі», — сказаў Эрміш.

Рашэнне суда набыло законную моц з моманту аб’яўлення.

***

ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (life:)) было зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. Пасля падпісання кантракта 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Цяпер заснавальнікамі кампаніі «БеСТ» выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?