Радыё Свабода Учора Рада ААН ў правох чалавека задаволіла скаргу кіраўніцтва зьліквідаванай Гомельскай арганізацыі «Грамадзянскія ініцыятывы» і прыняла рашэньне аб незаконнасьці закрыцьця аб’яднаньня. Усе 14 сябраў Рады прызналі, што ліквідацыя «Ініцыятываў» – ёсьць парушэньнем артыкулу 22 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (права на свабоду асацыяцыў).

У рашэньні, якое ўчора атрымаў кіраўнік аб’яднаньня Віктар Карняенка, пазначана, што ўсе сябры «Грамадзянскіх ініцыятываў» (5 чалавек) мусяць быць прызнаныя пацярпелымі, беларускі ўрад павінен узнавіць рэгістрацыю аб’яднаньня і выдаць кампэнсацыі яе сябрам. Усе гэтыя патрабаваньні дзяржава мусіць выканаць на працягу трох месяцаў.

Былы юрыст-консульт аб’яднаньня Леанід Судаленка заўважае, што пакуль ніводнае рашэньне Рады ААН у правох чалавека Беларусьсю не было выканана. Ён, аднак, дадае : «Сёньня склалася неадназначная сытуацыя. Таму я не зьдзіўлюся, калі беларускі бок выканае патрабаваньні Рады ААН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?