Пра гэта палітык заявіў у сваёй заяве, змешчанай на сайце Руху за Свабоду.

29 студзеня пад хатні арышт пераведзеныя жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп і лідэр кампаніі «Гавары праўду!», экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, а сябар яго каманды, адзін з кіраўнікоў партыі «Справядлівы свет» Сяргей Вазняк выпушчаны пад падпіску аб невыездзе.

Аднак гэта толькі тры асобы, а па крымінальнай справе аб так званых «беспарадках» на сёння праходзяць 37 абвінавачаных і 15 падазраваных.

«Лукашэнка відавочна занепакоены жорсткай і салідарнай рэакцыяй Еўропы на тое, як ён правёў прэзідэнцкія выбары. І зразумела, што рэжым намагаецца зрабіць з палітзняволеных прадмет торгу з Захадам, — заявіў Мілінкевіч. Але ён засцерагае ад эйфарыі. — Палітзняволеныя выпускаюцца, але крымінальная справа па нібыта масавых беспарадках 19 снежня працягвае набіраць абароты. Не супыняецца антызаходняя прапаганда і дыскрэдытацыя апазіцыі, з’яўляюцца ўсё новыя звінавачаныя».

На думку Мілінкевіча, пакуль за кратамі застаюцца палітвязні, у тым ліку і Аўтуховіч, ніякі дыялог з Лукашэнкам немагчымы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?