10.03.2011 / 19:15

Пенсіянерку з Бешанковічаў дапыталі пра падзеі 19 снежня 6

Валянціна Гракун не хавае таго, што адмыслова езьдзіла ў Менск, каб узяць удзел у мірнай акцыі пратэсту. Пра гэта яе дапытаў супрацоўнік Бешанковіцкага РАУС на загад менскага міліцэйскага кіраўніцтва.

Міліцыянт прыйшоў да спадарыні Валянціны дадому і прынёс з сабою цэлы сьпіс пытаньняў, якія яму даручылі задаць.

Валянціна Гракун чакала гэтага візыту больш за тры тыдні — пасьля таго як ёй патэлефанавалі зь Менскага КДБ. Званкі па яе тэлефонах былі зафіксаваныя з плошчы Незалежнасьці, і гэта стала падставай для гутаркі — праўда, не з супрацоўнікам КДБ, як абяцалі падчас тэлефанаваньня зь Менску, а з маёрам мясцовага райаддзелу міліцыі.

Пэнсіянэрка пацьвердзіла, што ў Менск яе ніхто ня клікаў і што яна паехала туды па сваёй волі. Што грошай за ўдзел у акцыі ёй ніхто не плаціў і што яна ня бачыла, каб нешта плацілі камусьці іншаму.

На думку Валянціны Гракун, акцыя на плошчы Незалежнасьці мела мірны характар. Таму ў якасьці заўвагі да пратаколу яна дадала, што лічыць масавымі беспарадкамі гвалтоўны разгон і зьбіцьцё ні ў чым не вінаватых грамадзян, што ўчынілі міліцыянты 19 сьнежня.

0
Michal / Адказаць
10.03.2011 / 19:30
Шаноўная Валянціна, мае Вам найлепшыя пажаданні з Менску. Жыве Беларусь! М. Асавецкі
0
Антон / Адказаць
10.03.2011 / 20:04
Бабулька молодец! А мне ещё не звонили менты, хотя я сам звонил и мне звонили на Плошчы
0
ban / Адказаць
10.03.2011 / 20:38
бабушка съездила, увидела, поняла
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру