Сёння аб 11-й на офісе Партыі БНФ у Мінску пачынаецца Сойм.
Паводле словаў кіраўніка партыі Аляксея Янукевіча, ён будзе прысвечаны тром асноўным пытанням: абмеркаванню бягучага палітычнага моманту, падрыхтоўцы да 25 Сакавіка і сітуацыі з Сядзібай БНФ, якую хоча забраць Мінгарвыканкам.

«Мы не плануем заглыбляцца ў абмеркаванне канкрэтных мінскіх сцэнароў 25 Сакавіка, — адзначыў А.Янукевіч, каментуючы ўчорашнюю забарону праводзіць шэсце і мітынг у цэнтры горада. — Увага будзе нададзеная таму, якое палітычнае адценне мусяць мець гэтыя падзеі. Таксама мы плануем абмеркаваць, як дзейнічаць сябрам партыі на рэгіёнах».

Адносна сітуацыі з Сядзібай сойм мае прыняць рэзалюцыю, сказаў А.Янукевіч, яшчэ раз паўтарыўшы свае словы пра тое, што сыходзіць з офісу фронтаўцы не збіраюцца і будуць «рыхтаваць абарону».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?