Жыхары Італіі падчас рэферэндуму вырашылі адмовіцца ад будаўніцтва ў краіне новых АЭС.

Прыблізна 95% італьянцаў, што ўзялі ўдзел ва ўсенародным волевыяўленні, прагаласавалі супраць прапанаваных прэм’ерам Сільвіа Берлусконі планаў па аднаўленні атамнай энергетыкі ў краіне. Яўка склала прыблізна 57%.

Італія стала першай дзяржавай, у якой праводзіўся падобны рэферэндум пасля аварыі на японскай АЭС «Фукусіма-1».

Падчас рэферэндуму 1987 года пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары краіны ўжо прагаласавалі супраць выкарыстання Італіяй ядзернай энергетыкі. Аднак адміністрацыя Берлусконі прапанавала ў 2009 годзе пабудаваць у Італіі новыя АЭС для дастатковага забяспечання электраэнергіяй мясцовай вытворчасці.

У канцы траўня ўлады Германіі прынялі рашэнне закрыць да 2022 года ўсе дзейныя ў краіне АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?