20 ліпеня замест сустрэчы са Змітром Дашкевічам у Горацкай калоніі Наста Палажанка даведалася, што яе жаніх зноў змешчаны ў карцар, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.

Наста паехала ў Горацкую калонію, каб павіншаваць Змітра з ягоным 30-годдзем. Аднак начальнік калоніі А.Кавалёў не дазволіў спаткання на падставе таго, што Палажанка Дашкевічу «ніхто».

Ад шараговых супрацоўнікаў калоніі Наста даведалася, што Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцары, з якога выйдзе 25 ліпеня. Пазней гэты факт пацвердзіў і начальнік калоніі Кавалёў.

Неўзабаве ў Палажанкі і Дашкевіча адбудзецца вяселле. Пакуль маладыя не могуць распісацца, бо пашпарт Дашкевіча знаходзіцца ў КДБ.

Усе ахвотныя могуць павіншаваць Змітра Дашкевіча з днём нараджэння, адправіўшы ліст, паштоўку ці тэлеграму на адрас: вул. Дабралюбава, 16, ВК-9 (каранцін), 213410, г. Горкі, Дашкевічу Змітру Вячаслававічу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?