Гродзенская ДАІ працягвае выкладваць у інтэрнэт ролікі парушэнняў правілаў дарожнага руху, зробленыя з дапамогай відэарэгістратара ў часе рэйдаў.

Дэбютным ролікам, нагадаем, было відэа пагоні за BMW, у якім ехалі 8 чалавек. Гэтым разам былі апублікаваныя відэа, зробленыя ў Смаргонскім раёне паблізу вёскі Баярск. У першым выпадку 5 чэрвеня гэтага года даішнікі даганялі скутэр, на якім ехалі маладыя людзі без шлемаў. Яны прыехалі ў Баярск на дыскатэку з Мінскай вобласці. Кіроўца быў п’яны, пасведчання не меў.

Другі ролік расказвае пра падзеі 19 чэрвеня: пагоня па палявой дарозе за матацыклам, на якім ехаў малады чалавек і дзве дзяўчыны. Гэта таксама былі госці з Міншчыны, усе трое нецвярозыя. У абодвух выпадках справа адбывалася ноччу.

Пагоня за скутэрам 5 чэрвеня 2011 г. Відэа gaigrodno.by.

Пагоня за матацыклам 19 чэрвеня 2011 г. Відэа gaigrodno.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?