Чацвёра грамадзян Расіі загінулі сёння пры лабавым сутыкненні легкавушкі і фуры на 459-м км аўтадарогі Брэст — Масква — граніца РФ (М1).

За рулём легкавой Honda з расійскімі нумарамі сядзела жанчына 1975 года нараджэння. Разам з ёй у машыне знаходзіўся муж 1971 года нараджэння, а таксама сын (2002 года) і дачка (1999 года). Усе яны былі прышпілены рамянямі бяспекі. Па незразумелых прычынах

жанчына не справілася з кіраваннем аўтамабіля і выехала на сустрэчную паласу,
дзе Honda сутыкнулася з грузавой машынай з расійскімі нумарамі, якой таксама кіраваў грамадзянін Расіі. Уся сям’я, якая знаходзілася ў легкавушцы, загінула. Усе ўдзельнікі ДТЗ — вадзіцель фуры і загінуўшыя — ураджэнцы Маскоўскай вобласці.

Расследаваннем ДТЗ займаецца Барысаўскі РАУС, а затым яго прадоўжыць следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання УУС Мінаблвыканкама.

Не так даўно (21 жніўня) у цяжкай аўтааварыі ў Быхаўскім раёне таксама загінуў грамадзянін Расіі — мужчына 1976 года нараджэння. Пазней у клініках загінулі яшчэ трое расіян: малалетні пасажыр адной з аўтамашын, якія ўдзельнічалі ў ДТЗ, — хлопчык 2000 года нараджэння, яшчэ адзін 25-гадовы пасажыр і 27-гадовы вадзіцель. Гэта трагедыя адбылася на 279-м км аўтадарогі граніца РФ — Віцебск — Гомель — граніца Украіны. Аўтамашына Daewoo Nexia, за рулём якой сядзела жанчына 1977 года нараджэння, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем Nissan X-Trail. Апошні з’ехаў у кювет і перавярнуўся. На абедзвюх машынах, якія ўдзельнічалі ў ДТЗ, былі расійскія знакі з нумарам рэгіёну 98 (Санкт-Пецярбург). Усе пацярпелыя і загінуўшыя — грамадзяне Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?