01.09.2011 / 16:27

Польшча спыняе спрошчаную прававую дапамогу Беларусі па крымінальных справах 1

Зварот прававых дакументаў з Беларуссю будзе цвёрда кантралявацца і правярацца.

Генеральны пракурор Польшчы Анджэй Серамет 1 верасня выдаў пастанову пра спыненне дзеяння дамовы з Беларуссю пра спрашчэнне працэдуры прававой дапамогі па крымінальных справах, якое было падпісана ў 2002 годзе. Гэты дакумент страціць сілу праз 6 месяцаў пасля атрымання беларускім бокам адпаведнага апавяшчэння, паведамляе прэс-служба польскай Генпракуратуры.

Цяпер зварот прававых дакументаў па крымінальных справах будзе ажыццяўляцца цэнтралізавана, на аснове беларуска-польскай дамовы пра прававую дапамогу і прававыя адносіны па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах ад 1994 года.

У пастанове генпракурора Польшчы таксама ўдакладняецца, што зварот прававых дакументаў з Беларуссю "будзе цвёрда кантралявацца і правярацца".

Нагадаем, перададзеная ў Мінск Генпракуратурай Польшчы і Мінюстам Літвы інфармацыя пра замежныя банкаўскія рахункі беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкого стала падставай для яго арышту. Праваабаронца падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры і з 4 жніўня знаходзіцца пад арыштам. Яму пагражае турэмнае зняволенне да сямі гадоў.

І ў Варшаве, і ў Вільнюсе заявілі, што ў

лады Беларусі злоўжылі сістэмай міжнародных працэдур і дамоў для рэпрэсій у дачыненні да ўласных грамадзян.

У сувязі са скандалам вакол арышту Алеся Бяляцкого падаў у адстаўку кіраўнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Генпракуратуры Польшчы Кшыштаф Каршніцкі, яго намесніца Ганна Вісьнеўска вызваленая ад пасады.

0
Дзядзька / Адказаць
01.09.2011 / 16:53
А ў Літве Даля Палікарпаўна будзе прадаваці беларусаў, так сказаў міністар-стукач Р.Шемашюс. пераводзьце грошы на рахункі сваякоў грамадзян ЭЗ, тады гэтая подлая сучка ЭЗ не будзе ведаці каго прадаці,
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру