06.09.2011 / 16:04

Умовы льготнага крэдытавання найбліжэйшым часам будуць змененыя 2

Пра гэта паведаміў журналістам 6 верасня намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

Найбліжэйшым часам умовы льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва будуць змененыя. Урад распрацаваў праект адпаведнага ўказа, які будзе прапанаваны на разгляд прэзідэнту
паведаміў журналістам 6 верасня намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

«Умовы льготнага крэдытавання будуць адрознівацца ад папярэдніх», — паведаміў віцэ-прэм’ер,

аднак не сказаў, якія катэгорыі грамадзян будуць выключаныя са спісу льготнікаў.
«Па прапанове ўрада ранейшыя ўмовы захаваюцца для шматдзетных сем’яў і для катэгорый сацыяльна не абароненых грамадзян, уключаных ва ўказ прэзідэнта № 185», — сказаў Калінін. Паводле яго слоў, будзе прапаноўвацца льготны крэдыт пад 5% на 20 гадоў.

Усе астатнія грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і не ўвайшлі ў ільготную катэгорыю, будуць будаваць жыллё на агульных камерцыйных умовах.

Таксама прапанаваны новыя ўмовы для крэдытавання будаўніцтва жылля ў сельскіх населеных пунктах. Для тых, хто пражывае ў такіх пунктах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек, замест раней зацверджанага крэдыту пад 1% на 40 гадоў прапанавана пад 3% на 20 гадоў.

«Эканоміка цяпер паказвае, што такой долі льготнага крэдытавання, як гэта было раней, мы, на жаль, не можам сабе дазволіць, — адзначыў віцэ-прэм’ер. — Калі мы крэдытавалі пад 1% на 40 гадоў, то ні пра якое вяртанне крэдыту гаворкі не магло ісці. Усё будавалася за кошт бюджэту, гэта значыць, выдавалася фактычна бясплатнае жыллё».

Ён таксама адзначыў, што ў Мінску «будаваць будзем для тых, хто мае патрэбу і хто не мае жылля». «У каго ёсць метры для пражывання, вымушаныя будуць шукаць меней ільготныя ўмовы і знаходзіць іх. Банкі гатовыя даваць крэдыты», — адзначыў Калінін.

0
АНДРУСЬ / Адказаць
06.09.2011 / 23:28
Сам калісьці будавау кватэру і бачыу некаторых "САЦЫЯЛЬНА НЕАБАРОНЕНЫХ" Звычайна жонка працуе дзе небудзь за 500.000 вавёрак а муж яе дальнабойшчык з афіцыйным заробкам 450.000 вавёрак (а насам рэч 1000-2500 амерыканцау) ці шабашнік з левым даходам у 1000-2000 $ ці сьпірта-цыгарэта-нафта-аутаВОЗ(хто з берасьця ці гародні той зразумее) ці БУЛДОС якому гарэлка даражэй за маці і дзяцей родных А мы усе астатнія якія маюць заробак вышэй за сярэдні ці то легальны бізнэс СПЛАЧВАЕМ ПАДАТКІ і гэтых ільгот не маем Вось і думай чым лепей займацца у гэтай краіне КАБ АТРЫМАЦЬ СУПСІДЫЮ ЦІ ІЛЬГОТУ
0
Юлия / Адказаць
07.09.2011 / 08:39
Сейчас обычной молодой семье со средним достатком построиться нереально. Все будут жить с родителями.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру