На Кубку Садружнасьці, што праходзіць гэтымі днямі ў Маскве, чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ ў чвэрцьфінале саступіў малдоўскаму «Шэрыфу» – 0:1. Гол на 21‑й хвіліне забіў беларускі форвард ціраспальцаў Аляксей Кучук.

Нагадаем, што барысаўцы ў групавым турніры занялі другое месца, абгуляўшы "Рэгар-ТадАЗ" (Таджыкістан) і "Актабэ" (Казахстан) з аднолькавым лікам 2:0 ды саступілі дублю маскоўскага ЦСКА - 0:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?