Актывіст незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Васьковіч знаходзіцца ў магілёўскай папраўчай калоніі «Турма № 4». Пра гэта паведаміла яго маці Рушання Іванаўна, якая атрымала з адміністрацыі турмы ліст з такім паведамленнем.

На тэрыторыі турмы № 4 знаходзіцца гэтак званая «крытка». У ёй утрымліваюцца асуджаныя, якія здзейснілі ў калоніі нейкія злачынствы або абвінавачаныя ў дэзарганізацыі рэжыму ў калоніях.

Раней Яўген Васьковіч адбываў пакаранне ў Магілёўскай папраўчай калоніі № 15. Там яго не раз змяшчалі ў штрафны ізалятар за парушэнне рэжыму. Ён адмаўляўся выконваць загады адміністрацыі турмы.

Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 года. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года хлопцы кінулі ў будынак КДБ дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».

Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся. Пракапенка і Сырамалотаў віну прызналі і раскаяліся. Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?