Апазіцыя ўдзельнічала ў псеўдавыбарах. Затым яе перасаджалі.

У адказ Захад заняў цвёрдую пазіцыю да рэжыму ў Беларусі.

У адказ Лукашэнку стала шчаміць Масква.

У адказ Лукашэнка пачаў прасіць крэдыты ў Захаду, прапануючы разлічыцца вязнямі.

У адказ Захад не пагадзіўся.

У адказ Масква перастала даваць Лукашэнку грошы.

У адказ эканоміка Беларусі фактычна абрынулася.

У адказ Лукашэнка папоўз на каленях у Маскву прасіць прабачэння.

У адказ яму прапанавалі ўдзельнічаць у саюзе. Яму дзявацца не было куды.

У выніку, эканамічнага суверэнітэту няма. Хутка не будзе і палітычнага.

Выснова: калі б апазіцыя не ўдзельнічала ў псеўдавыбарах, усё магло б скласціся па-іншаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?