Прэзідэнт Йемена Алі Абдулла Салех ўвечары 23 лістапада падпісаў пакет дакументаў аб перадачы ўлады ў краіне часоваму ўраду, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовае дзяржаўнае тэлебачанне.
План, прапанаваны арабскімі краінамі Персідскага заліва, прадугледжвае перадачу ўлады
У абмен на адмову ад улады Салеху абяцаная недатыкальнасць і імунітэт ад судовага пераследу.
Цырымонія падпісання пагаднення прайшла ў
Чакаецца, што пасля
перадачы ўлады Салех адправіцца на лячэнне ў ЗША. Ён мае патрэбу ў пастаянным назіранні з боку медыкаў пасля чэрвеня бягучага года, калі яго ледзь не забіла ракетай, выпушчанай апазіцыянерамі па прэзідэнцкім палацы.
Ад свайго крэсла Салех быў вымушаны адмовіцца пад ціскам міжнароднай супольнасці і мясцовай апазіцыі, якая не спыняла антыўрадавых выступаў з мінулай зімы.
Еменскі прэзідэнт некалькі разоў прымаў прапанову перадаць уладу мірным шляхам, але затым з рознымі адгаворкамі нязменна адмаўляўся. Гэта прывяло да таго, што ў краіне пачалося ўзброенае супрацьстаянне. З аднаго боку выступалі верныя кіраўніку дзяржавы войскі, з другога — мясцовыя плямёны, а таксама частка ўзброеных сілаў, якая перайшла на бок апазіцыі.
Алі Абдула Салех знаходзіўся ва ўладзе 33 гады. У ЗША і Еўропе яго лічылі адным з галоўных саюзнікаў у рэгіёне.
Ён стаў ужо чацвёртым дыктатарам, які пазбавіўся ўлады ў выніку хвалі паўстанняў, якія ахапілі арабскі свет. Раней з уладай былі вымушаныя развітацца туніскі прэзідэнт Бен Алі, яго егіпецкі калега Хосні Мубарак і лівійскі «дарагі брат лідэр» Муамар Кадафі.