Кіраўнікі Беларусі і Расіі сустракаюцца ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі.

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў наважаны абмеркаваць развіццё двухбаковых адносінаў, у тым ліку ўзаемадзеянне ў эканоміцы.

Пасля сустрэчы ў вузкім складзе прэзідэнты возьмуць удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, паводле вынікаў якога плануецца падпісаць пакет дакументаў у энергетычнай сферы.

У прыватнасці,

размова ідзе аб куплі расійскім бокам 50-працэнтнага пакета акцый «Белтрансгаза».
Зараз Расія і Беларусь валодаюць па 50% акцый гэтага прадпрыемства.

Акрамя таго,

павінна быць падпісана пагадненне, якое фіксуе цэны на расійскі газ для Беларусі.

Не выключана, што бакі падпішуць і пагадненне аб даванні Расіяй крэдыту на будаўніцтва беларускай АЭС.

На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета таксама будзе вырашана пытанне аб новым дзяржсакратары Саюзнай дзяржавы. Раней паведамлялася, што Павел Барадзін пакіне гэту пасаду ў сувязі з дасягненнем пенсіённага ўзросту. Шэраг СМІ называў асноўным прэтэндэнтам на пасаду паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгора Рапоту. Ён запрошаны на пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?