Увечары 6 снежня ў сталіцы ў раёне гарадской бальніцы хуткай дапамогі адбылася сур’ёзная аварыя.
У прэс-службе Мінскай ДАІ паведамілі, што пасля сутыкнення двух легкавых аўтамабіляў — «Волгі» і «Мерсэдэса» — апошняя машына перавярнулася і павалілася проста на жанчыну, якая памерла ў машыне службы 103, піша onliner.by.

Інспектар, які выязджаў на месца здарэння, паведаміў папярэднюю версію таго, што здарылася: «Кіроўца «Волгі» (1953 г.н.) ехаў па вул. Кіжаватава (з боку МКАД). На скрыжаванні з вул. Асіповіцкай ён пачаў выконваць манеўр развароту. У гэты момант яму насустрач рухаўся «Мерсэдэс» пад кіраваннем маладога чалавека (1988 г.н.). Як сцвярджаюць відавочцы, ён нібыта праехаў на чырвоны сігнал святлафора. Гэтая інфармацыя правяраецца. У выніку сутыкнення загінула жанчына, якая знаходзілася на тратуары, на выгляд ёй каля 50 гадоў. Кіроўцы не пацярпелі».

Старшы інспектар агітацыі і прапаганды ДАІ Кастрычніцкага раёна Вікторыя Царук удакладніла, што ў аварыі пацярпела яшчэ дзяўчына, якая знаходзілася на тратуары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?