Прымаючы ў сябе ў 2008 годзе заснавальнікаў «Свабоднага тэатру», Вацлаў Гавэл падзяліўся сваім бачаннем будучыні Беларусі:

«Калі гаварыць пра Беларусь, пра тое, калі яна стане сапраўднай дэмакратычнай дзяржавай, якая будзе далучана да заходняй цывілізацыйнай прасторы, выглядае, што гэта дарога будзе яшчэ доўгай. Але не абавязкова. Мы ведаем прыклады зь нядаўняй гісторыі, калі сытуацыя зьмяняецца нечакана хутка і раптоўна. Гэта складанае спляценьне ўплываў, якія да гэтага спрычыняюцца і якія чалавек цяжка можа прадбачыць. Гэта толькі такія самаўпэўненыя людзі як камуністы ці марксісты думаюць, што ўсё разумеюць і ведаюць законы сьвету і гісторыі і могуць прадказваць. Мы прадказваць ня можам. Так што і нечаканасьці магчымыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?