У студзені 2012 года ў параўнанні са студзенем 2011 года рэальная зарплата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) паменшылася на 2,7%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У параўнанні са снежнем 2011 года рэальная зарплата паменшылася на 1,8%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў у студзені 2012 года склала 2 млн. 880,6 тыс. рублёў і ў параўнанні са снежнем 2011 года павялічылася на 0,1%, ці на 2,9 тыс. рублёў.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў студзені гэтага года склала 3 млн. 360,1 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 3 млн. 185 тыс., у арганізацыях транспарту і сувязі — 3 млн. 234,6 тыс., сельскай гаспадаркі, палявання і лясной гаспадаркі — 1 млн. 935,3 тыс., ва ўстановах аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг — 2 млн. 525,7 тыс. рублёў. Сярэдняя зарплата ўрачоў склала 4 млн. 223,8 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 2 млн. 521,5 тыс. рублёў. Ва ўстановах адукацыі сярэдняя зарплата склала 2 млн. 449,9 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 2 млн. 941 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 4 млн. 2,4 тыс. рублёў.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў студзені па асобных галінах быў зафіксаваны ў сферы фінансавай дзейнасці — 5 млн. 158 тыс. рублёў, мінімальны — у работнікаў сельскай гаспадаркі, палявання і лясной гаспадаркі (1 млн. 935 тыс.).

Максімальны памер намінальнай налічанай сярэдняй зарплаты ў студзені быў адзначаны ў Мінску — 3 млн. 654,1 тыс. рублёў, мінімальны — у Брэсцкай вобласці (2 млн. 430,9 тыс.). У Віцебскай вобласці сярэдняя зарплата склала 2 млн. 564,7 тыс. рублёў, Гомельскай — 2 млн. 769,2 тыс., Гродзенскай — 2 млн. 516,9 тыс., Мінскай — 3 млн. 133 тыс., Магілёўскай — 2 млн. 595 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?