17 сакавіка жонка галадоўніка Сяргея Каваленкі Алена атрымала ліст з Дэпартамэнта пакаранняў МУС, паведаміла радыё "Свабода".

Паводле гэтага ліста, 14 сакавіка Сяргей Каваленка быў абследаваны лекарам-псіхіятарам і ў яго нібыта вызначана страта адэкватнага псыхічнага стану.

На гэтай падставе, паведамляюць з Дэпартамэнта жонцы Сяргея Каваленкі, ён будзе пераведзены ў псіхіятрычную бальніцу для аказання адпаведнай дапамогі. Калі гэта адбудзецца, не паведамляецца.

Алена Каваленка гэтак пракаментавана ліст з Дэпартамэнта выканання пакаранняў:

«Атрымліваецца, што спачатку яму пачалі нешта калоць, магчыма і псіхатропныя сродкі, а зараз адпраўляюць ў „Навінкі“ нібыта на лячэньне, а насамрэч ад іх можна чакаць чаго заўгодна. Лічу гэта працягам здзеку і катавання майго мужа».

Таксама Алена Каваленка паведаміла, што паводле адваката, які бачыўся з Сяргеем Каваленкам 16 сакавіка на Валадарцы, у таго быў ясны розум. «Адвакат казаў, што ён быў сапраўды слабы фізічна, але паводзіў сябе адэкватна, розум ў яго ясны», — кажа Алена Каваленка.

Таксама, як паведаміў БелаПАН са спасылкай на Алену Каваленку, 16 сакавіка Сяргею прымусова паставілі кропельніцу, прывязаўшыда ложка. «Мне ніхто не паведаміў, што ў гэтай кропельніцы, якія лекі яму ўводзяць. Я лічу, што прывязванне чалавека да ложка і прымусовая кропельніца - гэта катаванне», -- заявіла Алена Каваленка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0