У суботу раным-рана супрацоўнікам віленскай паліцыі давялося ўтаймоўваць агрэсіўнага грамадзяніна Беларусі, які выбіў не толькі шыбу рэстарана ў цэнтры літоўскай сталіцы, але і акно паліцэйскага аўтамабіля.

Інцыдэнт адбыўся каля шасці гадзін раніцы на пр. Гедыміна ў Вільні. Мужчына выбіў шыбу рэстарана. Пасля таго, як затрыманага грамадзяніна Беларусі пасадзілі ў паліцэйскі аўтамабіль Opel Astra каманды супрацоўнікаў паліцыі Vytis, затрыманы выбіў задняе шкло аўтамабіля з левага боку.

Падазраваны грамадзянін Беларусі І.К. (1971 года нараджэння), дапытаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?