Паводле ацэнак праваабаронцаў, у Дні Волі 25 сакавіка ў Мінску ўзялі ўдзел 3,5 тыс. чалавек.

На гэтым мерапрыемстве знаходзіліся чатыры назіральнікі з пасведчаннямі, пра якіх было загадзя папярэджана ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводзіны ўдзельнікаў адзначаюцца як мірныя: «рухаліся ўздоўж праезжай часткі, выконвалі патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, не парушалі грамадвкі парадак, спакойна адказвалі на заўвагі, з боку супрацоўнікаў міліцыі, нават калі яны былі і неабгрунтаванымі, часам выходзілі на праезжую частку ў месцах звужэння тратуараў, але не заміналі руху транспарту».

Факты прэвентыўных затрыманняў на падыходах да месца правядзення заўважаныя не былі, як пад час і пасля мерапрыемства. Як стала вядома пазней, быў затрыманы актывіст БХД Вадзім Кабанчук, які быў дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?