Былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі саркастычна прапанаваў унесці ў беларускае заканадаўства норму, якая змяшчаецца ў артыкуле 18 Закона аб грамадзянстве СССР. Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне грамадзянства асобы, якая «зрабіла дзеянні, якія ганяць высокае званне грамадзяніна СССР і наносяць шкоду прэстыжу або дзяржаўнай бяспецы СССР».

«Вынікае, што бязвыезнае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца цяжкім пакараннем. Прычым менавіта з гэтай нагоды ў апазіцыі і ўлады поўны кансэнсус», — адзначыў ён у сваім іранічным блогу на сайце «Беларускія навіны».

«Юрыдычнае афармленне права дзяржавы пазбаўляць людзей такога бясспрэчнага шчасця, як беларускае грамадзянства, дазволіць астудзіць гарачыя галовы «пятай калоны».

І наадварот, асобы, асабліва зацятыя ў сваім непрыманні «крывавага рэжыму», змогуць рэалізаваць сябе ў больш шырокім палітычным полі. Апынуўшыся ў дыяспары, яны праявяць сябе ў якасці місіянераў дэмакратыі, рэалізуючы свае самыя смелыя задумы там, дзе іх не ведаюць і чакаюць», — мяркуе Аляксандр Зімоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?