19.04.2012 / 17:02

Па Мінску пусцяць аўтобус з выявай Сталіна + дадаліся звесткі, куды можна падаць скаргу 158

Беларуская сталіца «далучаецца» да расійскай акцыі.

Аўтобусы з выявай Іосіфа Сталіна плануецца запусціць да Дня Перамогі ў 40 гарадах краін СНД, паведаміў у сваім блогу ў чацвер аўтар праекта «Аўтобус Перамогі» Віктар Логінаў.

«Зараз да акцыі далучылася каля 40 гарадоў, і яна ўжо пабіла ўсе рэкорды папярэдніх гадоў. Гэтым разам у акцыі возьме ўдзел больш гарадоў, чым ва ўсіх папярэдніх акцыях разам узятых», — напісаў ён.

В.Логінаў паведаміў, што актывісты з Мінска выказалі сваё жаданне таксама запусціць па вуліцах беларускай сталіцы аўтобус з выявай

«Фінальным акордам і радаснай для ўсіх нас навіной стала далучэнне да акцыі горада-героя Мінска, сталіцы Беларусі», — паведаміў В.Логінаў.

Як паведамляе актывіст, акцыя падыходзіць да завяршальнай стадыі падрыхтоўкі: збор грошай будзе завершаны праз паўтара тыдні, а заяўкі ад актывістаў з розных гарадоў перастануць прымацца 20 красавіка.

Раней паведамлялася, што «сталінобусы» актывісты плануюць запусціць і ў сталіцах Эстоніі і Латвіі. Праўда, улады Таліна паабяцалі не дапусціць з’яўлення ў горадзе аўтобусаў з партрэтам Сталіна.

Першы аўтобус з партрэтам Сталіна выйшаў у рэйс вясной 2010 года ў Пецярбургу.

Сёлета на маршрут аўтобус павінен сінхронна выйсці 6 мая.

* * *

Звароты ў Мінгарвыканкам можна падаць тут.

0
ляля / Адказаць
19.04.2012 / 17:04
Буду пляваць на гэты аутобус.
0
курапаты / Адказаць
19.04.2012 / 17:06
ганьба!!
0
ирынка / Адказаць
19.04.2012 / 17:07
какой кошмар....нет слов...морального урода взяли и возвели в герои...белорусы без своих мозгов...
Паказаць усе каментары/ 158 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру