Спрэчкі наконт таго, ці лічыць Let it Be апошнім альбомам гурту, ці ўсё ж такі апошнім быў Abbey Road – не спыняюцца і сёння. Насамрэч, апошні альбом “ліверпульскай чацверкі” гэта хутчэй зборнік матэрыяла, які не трапіў на іншыя альбомы, і даводзіў яго да розуму не Ленан і не Макартні, а спецыяльна запрошаны з Амерыкі геніяльны прадзюсар Філ Спектар.

Менавіта Спектар дадаў багатых аранжыровак у большую частку песняў, а I Me Mine Харысана ўвогуле стварыў наноў – з 90-секунднай песні яна пераўтварылася ў патэнцыйны хіт.

Астатнія песні былі кардынальна перапрацаваны, аднак менавіта гэта выклікала абурэнне Пола Макартні, які палічыў такое гучанне альбома “неверагодна папсовым”. Легенда расказвае, што пасля гэтага Джон Ленан цаглінамі павышыбаў шкло ў доме Пола Макартні.

У любым выпадку, пасля Let It Be легендарны гурт перастаў існаваць. А што тычыцца альбома, то, магчыма па гукавой палітры ён далёкі ад папярэдніх чатырох, але праз 42 гады ён слухаецца не як зборнік аўттэйкаў, а паўнавартасная кружэлка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?