22.03.2007 / 21:18

У Слоніме пабудуюць помнік Ляву Сапегу 5

Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства культуры на зварот кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы.

У Слоніме (Гродзенская вобласць) запланавана ўзвядзенне помніка канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу (04.04.1557 — 07.07.1633). Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства культуры на зварот кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) у сувязі з 450‑годдзем з дня нараджэння Л.Сапегі.

У лісце намесніка міністра культуры Валерыя Гедройца старшыні ТБМ Алегу Трусаву зазначана, што ўзвядзенне помніка Льву Сапегу ў Слоніме «прадугледжана пастановай калегіі міністэрства ад 20 кастрычніка 2005 года «Аб стане і перспектывах развіцця выяўленчага мастацтва Беларусі» на 2006‑2010 гады». Апрача таго, паведамляецца, што «адна з плошчаў Слоніма носіць імя Льва Сапегі, у фондах мясцовага краязнаўчага музея знаходзяцца тэматычныя экспанаты таго часу», «у горадзе Ліда Гродзенскай вобласці з 2 па 7 красавіка гісторыка‑мастацкім музеем будзе праведзены тыдзень інфармацыі, прысвечаны Льву Сапегу». «Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай горада арганізаваны кніжныя выставы пад назвай «Леў Сапега — канцлер Вялікага княства Літоўскага», а 4 красавіка, у дзень нараджэння знакамітага земляка, адбудзецца гадзіна цікавай інфармацыі «Леў Сапега і Статут ВКЛ», — гаворыцца ў лісце.

У інтэрв’ю БелаПАН А.Трусаў выказаў падзяку Міністэрству культуры за намер устанавіць у Слоніме манумент Льву Сапегу і выказаў пажаданне паскорыць працэс ўзвядзення помніка.

0
Кнехт / Адказаць
22.03.2007 / 22:00
Цікава, ці запатрабавала ідэалагічнае упраўленне адміністрацыі прэзідэнта даведку аб тым, ці не служыў бацька таварыша Сапегі паліцаем у часы 2-й Сусьветнай вайны?
0
Дасьведчаная / Адказаць
23.03.2007 / 01:09
Гэта проста выдатная навіна! Сапегу помнік трэба перад домам ураду ў сталіцы, а можна яшчэ партрэты ў судах. Сапега -- наш нацыянальны гонар!!!
0
Яўген / Адказаць
23.03.2007 / 05:46
Гэты "нацыянальны гонар" у сваіх паводзінах і дзеях палітычных быў вельмі падобны да Лукі. Каб для беларускае ўлады гісторыя краю штосьці значыла, то яны б маглі б пагуляць з гэтай асобай-мітам на сваю карысьць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру