Бітва сезона ў Салігорску: «Шахцёр» — БАТЭ — 1:1 дадаўся відэаагляд16
Каментавалі матч па-беларуску Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў.
У Салігорску ў суботу прайшоў хіба не цэнтральны матч лета. Сустракаліся «Шахцёр» і БАТЭ. У выпадку перамогі салігорскі клуб дагнаў бы барысаўцаў у турнірнай табліцы.
Нягледзячы на 30-градусную спёку, каманды выдалі найцікавейшую гульню. «Шахцёр» адкрыў лік: на 20-й хвіліне вызначыўся Дзмітрый Асіпенка. На 73-й Эдгар Аляхновіч з-за межаў штрафной прыгожым ударам у дзявятку лік зраўняў — 1:1.
Барацьба не спынялася да 94-й хвіліны, прычым пры пазіцыйнай перавазе БАТЭ «Шахцёр» агрызаўся і меў некалькі момантаў.
Адрыў БАТЭ ў 3 балы захаваўся (37 супраць 34), прычым у Барысава на гульню меней.
Зазначым таксама два моманты: БАТЭ згуляў першы раз унічыю ў гэтым чэмпіянаце (у каманды цяпер 12 перамогаў, 1 нічыя і 3 паразы), а трансляцыю па канале «Беларусь-2» эмацыйна каментавалі па-беларуску Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў.